Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Месячнік пажарнай бяспекі (з 04.12. па 31.12.2019)

Дата: 18 декабря 2019 в 20:23
196 просмотров

З 4 ПА 31 СНЕЖНЯ 2019 году НА ТЭРЫТОРЫІ МІНСКАЙ ВОБЛАСЦІ ПРАХОДЗІЦЬ месячнік ПАЖАРНАЙ БЯСПЕКІ

        На падставе распараджэння Мінскага абласнога выканаўчага камітэта "Аб правядзенні месячніка пажарнай бяспекі" № 247р ад 2019/12/03 г. у мэтах правядзення комплексу арганізацыйных і прафілактычных мерапрыемстваў, накіраваных на стабілізацыю аператыўнай абстаноўкі з пажарамі, зніжэнне рызыкі гібелі людзей ад знешніх прычын,  ва ўстанове адукацыі праходзіць месячнік пажарнай бяспекі.
      У гэты перыяд будзе актывізавана работы ўсіх зацікаўленых суб'ектаў прафілактыкі ў напрамку папярэджання пажараў і гібелі людзей ад іх у жылым фондзе.

      Будуць праводзіцца абследаванні супрацьпажарнага стану домаўладанняў і кватэр. Іх жыхарам будуць тлумачыць патрабаванні пажарнай бяспекі і нагадваць аб правілах асабістай бяспекі.

        Падчас месячніка супрацоўнікі МНС нададуць асаблівую ўвагу тым, хто знаходзіцца ў сацыяльна небяспечным становішчы. Да гэтай катэгорыі адносяцца пажылыя людзі, шматдзетныя сем'і, інваліды, грамадзяне без пэўнага месца жыхарства. Падчас візітаў ратавальнікі правядуць інструктажы па правілах пажарнай бяспекі, а таксама па неабходнасці акажуць практычную дапамогу.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.