ЗАЦВЕРДЖАЮ
Дырэктар Дзяржаўнай установы адукацыі “Пагосцкі навучальна-педагагичны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа ”
___________М.М.Маркоўскі
“____” __________20___
Правілы
ўнутранага распарадку для вучняў
Дзяржаўнай установы адукацыі «Пагосцкі навучальна-педагагичны комплекс
дзіцячы сад – сярэдняя школа»
1. Агульныя палажэнні
1 Правілы ўнутранага распарадку для вучняў (далей – Правілы) распрацаваны ў адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 20.12.2011 №283 “Аб зацвярджэнні Палажэння аб установе агульнай сярэдняй адукацыі”, Статутам Дзяржаўнай установы «Пагосцкі навучальна-педагагичны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа» (далей – установа адукацыі), іншымі нарматыўнымі прававымі актамі.
2. Правілы ўстанаўліваюць вучэбны распарадак для вучняў, вызначаюць асноўныя нормы і правілы паводзін у памяшканнях, на тэрыторыі, а таксама на пазашкольных, пазакласных мерапрыемствах з удзелам выхаванцаў і вучняў.
3. Мэты правілаў:
• стварэнне парадку, неабходнага для ажыццяўлення адукацыйнага працэсу;
• забеспячэнне паспяховага засваення навучэнцамі адукацыйных праграм;
• выхаванне павагі да асобы, яе правоў;
• удасканаленне культуры паводзін і навыкаў камунікацыі.
4. Дысцыпліна ва установе адукацыі падтрымоўваецца на аснове павагі да чалавечай годнасці ўсіх суб'ектаў адукацыйнага працэсу (выхаванцаў і вучняў, педагогаў, законных прадстаўнікоў непаўналетніх). Ужыванне метадаў фізічнага і псіхалагічнага ўздзеяння ва установе адукацыі недапушчальна.
2. Асноўныя абавязкі выхаванцаў і вучняў установы адукацыі
5.Вучні абавязаны:
5.1.выконваць статут, рашэнні савета установы адукацыі, педагагічнага савета, дадзеныя правілы, інструкцыі па мерах бяспекі, правілы пажарнай бяспекі, выконваць патрабаванні адміністрацыі і педагогаў з мэтай забеспячэння бяспекі адукацыйнага працэсу;
5.2.паводзіць сябе ва ўстанове адукацыі і па-за ёй так, каб не прынізіць свае гонар і годнасць, не запляміць добрае імя установы адукацыі;
5.3.наведваць установуы адукацыі ў прызначаны для гэтага час і не прапускаць вучэбныя заняткі, іншыя формы адукацыйнага працэсу без уважлівай прычыны. У выпадку пропуску вучань прадастаўляе класнаму кіраўніку даведку з медыцынскай установы ці заяву бацькоў (асоб, што іх замяняюць) пра прычыну пропуску;
5.4.знаходзіцца ва установе адукацыі на працягу вучэбнага часу, адпаведна раскладу.
5.5.пакідаць тэрыторыю установы адукацыі ў вучэбны час магчыма толькі з дазволу класнага кіраўніка ці дзяжурнага члена адміністрацыі (дырэктара, намеснікаў дырэктара);
5.6.сумленна вучыцца, асвойваць вучэбную праграму, своечасова і якасна выконваць дамашнія заданні, грамадскія даручэнні;
5.7.прымаць удзел у самаабслугоўванні і грамадска-карыснай працы;
5.8.вітацца з работнікамі і наведвальнікамі установы адукацыі, праяўляць павагу да старэйшых, клапаціцца пра малодшых. Вучні саступаюць дарогу педагогам, старэйшым, старэйшыя вучні – малодшым, хлопчыкі - дзяўчынкам;
5.9.разрашаць спрэчныя і канфліктныя сітуацыі мірна, на прынцыпах узаемнай павагі, з улікам поглядаў удзельнікаў спрэчкі. Калі такое немагчыма – звяртацца за дапамогай да класнага кіраўніка, да спецыялістаў сацыяльна – педагагічнай і псіхалагічнай службы, да дырэктара установы адукацыі;
5.10.захоўваць маёмасць Школы, аказваць пасільную дапамогу ў яе рамонце, акуратна ставіцца як да сваёй, так і да чужой маёмасці;
5.11.сачыць за сваім выглядам, прытрымлівацца ў адзенні дзелавога стылю;
5.12. клапаціцца пра сваё здароўе, бяспекі і жыцця навакольных;
5.13. неадкладна паведамляць настаўніку, класнаму кіраўнікі ці дзяжурнаму адміністратару аб атрыманні мікратраўмы, траўмы або пагаршэння агульнага стану свайго здароўя;
5.14.размяшчаць прылады сувязі, інтэрнэт-сувязі перад пачаткам навучальных заняткаў у сваіх партфелях у выключаным стане;
5.15. мець на ўроках неабходныя навучальныя прыналежнасці;
5.16. мець акуратна і разборліва падпісаныя сшыткі для кантрольных работ па прадметах;
5.17. акуратна і разборліва запісваць у дзённік расклад урокаў на тыдзень наперад, у канцы кожнага ўрока-хатняе заданне;
5.18. штотыдзень здаваць дзённік на праверку класнаму кіраўніку.
6.Вучням забараняецца:
6.1.прыносіць ва ўстанову адукацыі і на яе тэрыторыю зброю, выбуховыя, хімічныя, вогненебяспечныя рэчывы, тытунёвыя вырабы, спіртныя напоі, наркотыкі, таксічныя рэчывы і яды, іншыя рэчывы і прэпараты, якія могуць нанесці шкоду маёмасці і здароўю акружаючых, а таксама семачкі і жвачкі:
6.2.прапагандзіраваць і выкарыстовываць атрыбутыку, якая супярэчыць ідэалогіі беларускай дзяржавы;
6.3.прадастаўляць медыцынскія і іншых дакументы з заведама недакладнымі звесткамі;
6.4.нанасіць на сцены, мэблю і ў іншыя месцы якія-небудзь надпісы і малюнкі, а таксама расклейваць і вывешваць аб'явы без дазволу кіраўніцтва;
6.5.знаходзіцца ва ўстанове адукацыі пазней устаноўленага часу, а таксама ў выхадныя і святочныя дні (за межамі устаноўленага па дазволе кіраўніцтва часу);
6.6.весці гучныя размовы, шумець;
6.7.курыць у будынках і на тэрыторыі установы адукацыі, на тэрыторыях, непасрэдна прылеглых да яе і ў іншых грамадскіх месцах;
6.8.выкарыстоўваць ненарматыўную лексіку;
6.9.прыходзіць ва ўстанову адукацыі ў адзенні, якое не адносіцца да дзелавога стылю, ў брудным, памятым адзенні, непрыстойна кароткім ці адкрытым адзенні, адкрыта дэманстраваць прыналежнасць да розных субкультур, рэлігійных плыняў;
6.10.хадзіць ва ўстанове адукацыі без патрэбы ў верхняй вопратцы і галаўных уборах;
6.11.гуляць у азартныя гульні, праводзіць аперацыі спекуляцыйнага характару;
6.12.карыстацца мабільнымі тэлефонамі на вучэбных занятках і іншых мерапрыемствах; у адваротным выпадку класныя кіраўнікі, настаўнікі, дзяжурныя педагогі могуць забраць маёмасць да прыходу законных прадстаўнікоў непаўналетняга.
3. Асноўныя правы навучэнцаў установы адукацыі
7.Навучэнцы маюць права на:
7.1.атрыманне адукацыі ў адпаведнасці з адукацыйнымі праграмамі;
7.2.стварэнне спецыяльных умоў для атрымання адукацыі з улікам асаблівасцяў псіхафізічнага развіцця;
7.3.ахову жыцця і здароўя падчас адукацыйнага працэсу;
7.4.карыстанне падручнікамі і вучэбнымі дапаможнікамі;
7.5. адпачынак на перапынках, арганізацыю дасугавай дзейнасцю ў час канікул;
7.6.атрыманне дадатковых платных паслуг у сферы адукацыі;
7.7.бескаштоўнае карыстанне вучэбнай і спартыўнай базай установы адукацыі;
7.8.атрыманне сацыяльна – педагагічнай і псіхалагічнай дапамогі з боку спецыялістаў установы адукацыі;
7.9.заахвочванні за поспехі ў вучэбнай, спартыўнай, культурна – масавай, грамадскай, даследчай дзейнасці, а таксама ў іншых адукацыйных мерапрыемствах;
7.10.удзел у кіраванні установай адукацыі;
7.11.удзел у алімпіядах, конкурсах, турнірах, фестывалях, выставах, канферэнцыях, сімпозіумах, кангрэсах, семінарах і ў іншых адукацыйных мерапрыемствах, у спартыўна – масавай, грамадскай, даследчай, інавацыйнай дзейнасці;
7.12.азнаямленне з пасведчаннем пра дзяржаўную рэгістрацыю, устаноўчымі дакументамі, сертыфікатамі пра дзяржаўную акрэдытацыю, а таксама з вучэбна – праграмнай дакументацыяй установы адукацыі;
7.13.удзел у дзіцячых, маладзёжных і іншых грамадскіх аб'яднаннях, дзейнасць якіх не супярэчыць заканадаўству Рэспублікі Беларусь;
7.14.аб’ектыўную ацэнку ведаў;
7.15. навучанне на ўроках фізічнай культуры і здароўя ў адпаведнасці з групай здароўя;
7.16. наведванне стымулюючых і (або) падтрымліваючых заняткаў;
7.17.выбар факультатыўных заняткаў у межах устаноўленага вучэбным планам установы адукацыі колькасці гадзін факультатыўных заняткаў;
7.18.вывучаць асобныя прадметы на павышаным узроўні ў адпаведнасці з вучэбным планам установы адукацыі;
7.19.атрыманне гарачага харчавання ў парадку вызначаным заканадаўствам;
7.20. абарону ад любых супрацьпраўных замахаў;
7.21. недатыкальнасць асобы;
7.22.іншыя правы вучняў устанаўліваюцца Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, іншымі актамі заканадаўства, устаноўчымі дакументамі і іншымі лакальнымі нарматыўнымі прававымі актамі установы адукацыі
4. Прыход і адыход вучняў з установы адукацыі
8.Вучні павінны прыходзіць ва ўстанову адукацыі за 10-20 мінут да пачатку вучэбных заняткаў, мець належны выгляд і акуратную прычоску.
9.Мець з сабой дзённік (асноўны дакумент вучня) і ўсе патрэбныя для вучэбных заняткаў прыналежнасці.
10.Вучні штодня карыстаюцца гардэробам, пакідаючы ў ім вопратку.
11.Перад пачаткам вучэбных заняткаў вучні павінны азнаёміцца з раскладам і прыбыць да кабінета, увайсці ў кабінет і падрыхтавацца да вучэбнага занятку да званка.
12.Пасля заканчэння вучэбных заняткаў, класных гадзін, факультатыўных заняткаў, фізкультурна – аздараўленчых, спартыўна – масавых, культурна - масавых мерапрыемстваў атрымаць адзенне з гардэробу, акуратна апрануцца і пакінуць установу адукацыі, выконваючы правілы ветлівасці.
5.Знешні выгляд вучняў
13. У 1 – 11 класах у час вучэбных заняткаў вучні прытрымліваюцца дзелавога стылю адзення. Дзелавы стыль адзення – гэта строгі, вытрыманы стыль, прызначаны для наведвання вучнямі вучэбных заняткаў ва ўстанове адукацыі. Адзенне дзелавога стылю можа быць выканана з тканін рознай структуры – поўсці, падмены поўсці, бавоўны, камбінаваных тканін, у рознай колеравай аднатоннай гаме, спалучаць элементы з тканін у клетку, але быць не пярэстай і не вельмі яркай. Абутак павінен адпавядаць дзелавому стылю адзення.
14. Для дзяўчынак (дзяўчат) у камплект адзення могуць уваходзіць пінжак, спадніца, штаны, блузка з кароткімі і доўгімі рукавамі, сарафан. У зімовы час дапускаюцца трыкатажны світар ці камізэлька.
15. Для хлопчыкаў (юнакоў) у камплект адзення ўваходзяць пінжак, штаны, кашуля з кароткімі і доўгімі рукавамі, гальштук. У зімовы час дапускаюцца трыкатажны світар і камізэлька.
16. У адзенні дзелавога стылю не дапускаюцца: спартыўны абутак; рэчы, вельмі яркія, яркія і абстрактныя малюнкі; джынсы; спартыўнае і іншае адзенне.
17. Дазваляецца адхіленне ад дзелавога стылю аддзення ў суботу.
18. На занятках па прадмеце “Фізічная культура і здароўе” і іншых фізкультурна-аздараўленчых і спартыўных занятках вучні павінны мець спартыўныя адзенне і абутак.
6. Паводзіны вучняў на вучэбных занятках
19. Вучні займаюць свае месцы ў кабінетах так, як гэта вызначыў класны кіраўнік ці настаўнік - прадметнік, з улікам псіхафізічных асаблівасцяў вучняў і іх здароўя.
20. Кожны настаўнік мае права прымяць розныя формы і метады правядзення заняткаў па сваім прадмеце, якія не павінны супярэчыць нормам і правілам бяспекі і іншым нарматыўным дакументам. Выкананне патрабаванняў настаўніка-прадметніка абавязковае для ўсіх вучняў.
21. Перад пачаткам вучэбнага занятку вучні павінны падрыхтаваць сваё рабочае месца і ўсё патрэбнае для работы ў класе.
22. Пры ўваходзе настаўніка ў клас вучні ўстаюць у знак вітання і сядаюць пасля таго, як настаўнік адкажа на вітанне і дазволіць сесці. Падобнай выявай вучні вітаюць кожнага сталага чалавека, які ўвайшоў у клас падчас заняткаў.
23. У выпадку спазнення на вучэбны занятак вучань павінен пастукацца ў дзверы кабінета, зайсці, прывітацца з настаўнікам, папрасіць прабачэння за спазненне і папрасіць дазволу сесці на месца.
24. Час вучэбных заняткаў павінен выкарыстоўвацца толькі для вучэбных мэт. Не дазваляецца шумець, размаўляць самому і адцягваць увагу іншых пабочнымі гутаркамі, справамі, якія не адносяцца да вучэбнага занятку.
25. Па першым указанні настаўніка (класнага кіраўніка) павінен падавацца дзённік. Кожны запіс у дзённіках вучні павінны выконваць акуратна. Пасля кожнага вучэбнага тыдня законныя прадстаўнікі непаўналетняга ставяць свой подпіс у дзённіку.
26. Пры гатоўнасці задаць пытанне ці адказаць неабходна падняць руку і атрымаць дазвол настаўніка.
27. Калі вучню трэба выйсці з класа, ён павінен папрасіць дазволу настаўніка.
28. Званок з вучэбнага занятку – гэта сігнал для настаўніка. Толькі калі настаўнік абвесціць пра заканчэнне вучэбных заняткаў, вучань мае права ўстаць, навесці чысціню і парадак на сваім рабочым месцы, выйсці з класа.
29. Забараняецца падчас вучэбных заняткаў карыстацца мабільнымі тэлефонамі і іншымі прыладамі, што не адносяцца да адукацыйнага працэсу. У выпадку парушэння дадзенага правіла настаўнік мае права забраць тэхнічную прыладу на час вучэбнага занятку. Пры неаднаразовым парушэнні гэтага правіла прылада вяртаецца вучню толькі пры законных прадстаўніках непаўналетняга.
7. Паводзіны вучняў ва ўстанове адукацыі
30. Вучні абавязаны скарыстаць час перапынку для адпачынку.
31. Пры руху па калідорах, лесвіцах, праходах трэба пільнавацца правага боку.
32. Падчас перапынку вучням забараняецца:
• шумець, парушаць права на адпачынак іншых, бегаць па лесвіцах, паблізу аконных проймаў і ў іншых месцах, не прыстасаваных для гульняў;
• штурхаць адзін аднаго, кідацца прадметамі і прымяняць фізічную сілу для развязкі праблемы;
• ужываць непрыстойныя выразы і жэсты ў адрас асоб, запалохваць, займацца вымагальніцтвам.
Парушэнне дадзенага пункта нясе за сабой прымяненне мер, замацаваных заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
33. У выпадку адсутнасці вучэбнага занятку вучні могуць знаходзіцца ў вестыбюлі ці сталовай.
8. Паводзіны вучняў у месцах масавага прыбывання
Сталовая
34. У сталоваю вучні ідуць арганізована ў суправаджэнні настаўніка, які праводзіў урок.
35.Вучні выконваюць правілы асабістай гігіены: уваходзяць у памяшканне сталовай без вопраткі, мыюць рукі перад прыёмам ежы.
36. Вучні праяўляюць увагу і асцярожнасць пры атрыманні і ўжытку гарачых і вадкіх страў.
37. Ужываць ежу і напоі дазваляецца толькі ў сталовай. Кожны вучань прыбірае за сабой сталовы посуд пасля ежы.
Спартыўная зала
38.Заняткі ў спартыўнай зале арганізуюцца ў адпаведнасці з раскладам яе работы.
39.Прыбыванне ў спартыўнай зале дазваляецца толькі ў спартыўнай форме і зменным абутку.
40.Забараняецц знаходзіцца ў спартыўнай зале без настаўніка, выхавацеля групы падоўжанага дня, педагагічнага работніка.
Гардэроб
41. Пасля заканчэння заняткаў або мерапрыемстваў вучні пад кіраўніцтвам настаўніка, што праводзіў урок, ідуць у гардэроб. Навучэнцы ў парадку чаргі забіраюць сваё адзенне, выконваючы парадак і меры бяспекі.
42. У выпадку выяўлення згубы адзення або абутку навучэнец абавязаны паведаміць аб тым, што здарылася, класнага кіраўніка ці дзяжурнага адміністратара.
43. Навучэнцы не пакідаюць у кішэнях верхняй адзення ключы, дакументы, прылады сувязі і іншыя каштоўныя рэчы.
9. Паводзіны вучняў у час правядзення пазашкольных і пазакласных мерапрыемствах
44. Перад мерапрыемствам вучні павінны праходзіць праверку ведаў па тэхніцы бяспекі.
45. Неабходна строга выконваць усе ўказанні класнага кіраўніка (кіраўніка групы) пры правядзенні масавых мерапрыемстваў, пазбягаць дзеянняў, якія могуць быць небяспечнымі для ўласнага жыцця і для акружаючых.
46.Строга выконваць правілы асабістай гігіены, у час паведамляць класнаму кіраўніку (кіраўніку групы ) пра пагаршэнне здароўя ці траўме.
47. Вучні павінны шанаваць і ўмацоўваць традыцыі установы адукацыі, асцярожна адносіцца да прыроды, помнікаў гісторыі і культуры, да асабістай маёмасці і маёмасці установы адукацыі.
48. Забараняецца ўжываць адкрыты агонь (запалкі, свечкі, феерверкі, вогнішчы і інш.), уладкоўваць светавыя эфекты з ужываннем хімічных, піратэхнічных і іншых сродкаў, здольных выклікаць узгаранне.
10. Заахвочванне навучэнцаў
49. За поспехі ў вучобе, актыўны ўдзел у грамадскім жыцці Установы вучні могуць заахвочвацца аб'явай падзякі, занясенне на Дошку гонару, у дадатак да таго узнагароджаны каштоўнымі падарункамі, удзелам у мерапрыемствах рознага ўзроўню.
11. Падставы для прыцягнення вучняў да дысцыплінарнай адказнасці
50. Падставамі для прыцягнення навучэнцаў да дысцыплінарнай адказнасці з'яўляюцца супрацьпраўнае, вінаватае (наўмыснае або па неасцярожнасці) невыкананне або неналежнае выкананне абавязкаў, ускладзеных на яго актамі заканадаўства, устаноўчымі дакументамі і іншымі лакальнымі нарматыўнымі прававымі актамі Установы, у выглядзе наступных дзеянняў (бяздзейнасці):
• спазненні ці нез'яўленні без уважлівых прычын на вучэбныя заняткі;
• парушэнні дысцыпліны падчас адукацыйнага працэсу;
• невыкананне без уважлівых прычын заўваг педагагічнага работніка;
• негатыўныя адносіны да ўдзельнікаў адукацыйнага працэсу;
• распаўсюджанне інфармацыі, што наносіць шкоду здароўю вучняў;
• пашкоджанне памяшканняў, збудаванняў, абсталявання ці іншай маёмасці установы адукацыі;
• невыкананне патрабаванняў заканадаўства па ахове здароўя, пажарнай бяспецы;
• распіццё алкагольных напояў, слабаалкагольных напояў, піва, ужыванне наркатычных сродкаў, псіхатропных, таксічных і іншых адурманьваючых рэчываў або з'яўленне ў стане алкагольнага, наркатычнага ці таксічнага ап'янення ў будынках і на тэрыторыі установы адукацыі ці ў грамадскіх месцах;
• курэнне (ўжыванне) тытунёвых вырабаў у будынках і на тэрыторыі установы адукацыі;
• іншыя супрацьпраўныя дзеянні (правапарушэнні).
51. За здзяйсненне вучнямі дысцыплінарных парушэнняў устанаўліваецца дысцыплінарная адказнасць, якая праяўляецца ў прымяненні да яго мер дысцыплінарнага спагнання.
За здзяйсненне дысцыплінарнага парушэння да вучня могуць быць прыменены наступныя меры дысцыплінарнага спагнання:
- заўвага;
- вымова;
- адлічэнне.
52. Да дысцыплінарнай адказнасці прыцягваецца вучань, які дасягнуў чатырнаццацігадовага ўзросту.
53. Да вучня, які здзейсніў дысцыплінарны ўчынак і па ўзросту не дасягнуў чатырнаццаці гадоў, могуць прымяняцца меры педагагічнага ўздзеяння (гутарка, абмеркаванне на педагагічным савеце, на савеце па прафілактыцы безнагляднасці і праварушэнняў непаўналетніх і іншыя меры педагагічнага ўплыву, што не супярэчаць заканадаўству).
54. За здзяйсненне дысцыплінарнай правіны да вучня могуць прымяняцца наступныя меры дысцыплінарнага спагнання: заўвага; вымова; адлічэнне.
55. Адлічэнне як мера дысцыплінарнай адказнасці можа быць ужыта за:
• працяглы час адсутнасці без уважлівых прычын на вучэбных занятках на працягу навучальнага года;
• сістэматычнае (паўторнае на працягу навучальнага года) невыкананне ці неналежнае выкананне абавязкаў вучня, калі да яго раней ужываліся меры дысцыплінарнага спагнання.
56. Адлічэнне як мера дысцыплінарнага спагнання не прымяняецца да
• вучня, які не завяршыў засваенне зместу адукацыйнай праграмы базавай адукацыі;
• вучню, які не дасягнуў шаснаццаці гадоў
57. Права выбару меры дысцыплінарнага спагнання належыць дырэктару установы адукацыі. Пры выбары меры дысцыплінарнага спагнання павінны ўлічвацца цяжар дысцыплінарнага правапарушэння, прычыны і абставіны, пры якіх яно здзейснена, папярэднія паводзіны вучня.
58. Вучань, які прыцягваецца да дысцыплінарнай адказнасці, лічыцца невінаватым, пакуль яго віна не будзе даказана і зацверджана загадам пра прыняцце меры дысцыплінарнага спагнання, выдадзеным дырэктарам Школы.
59. Вучань, які прыцягваецца да дысцыплінарнай адказнасці, не абавязаны даказваць сваю нявіннасць. Сумненні ў віне вучня, які прыцягваецца да дысцыплінарнай адказнасці, тлумачацца ў яго карысць.
60. Вучань, які прыцягваецца да дысцыплінарнай адказнасці, законныя прадстаўнікі непаўналетняга, які прыцягваецца да дысцыплінарнай адказнасці, маюць права:
• знаёміцца з усімі матэрыяламі, што пацвярджаюць віну вучня, здымаць з іх копіі;
• даваць тлумачэнні і прад’яўляць довады або адмовіцца ад права тлумачэнняў;
• быць заслуханымі падчас пасяджэння, якое праводзіцца па гэтаму пытанню, прысутнічаць на гэтым пасяджэнні;
• атрымаць юрыдычную дапамогу ў адпаведнасці з заканадаўствам;
• азнаёміцца з загадам пра прымяненне меры дысцыплінарнага спагнання і атрымаць яго копію;
• абскардзіць загад пра прымяненне меры дысцыплінарнага спагнання
61. Прычынамі для прыцягнення вучня да дысцыплінарнай адказнасці могуць служыць паведамленні мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, праваахоўных органаў, іншых дзяржаўных органаў і арганізацый, дакладныя запіскі педагагічных і іншых работнікаў Школы, асоб, што ажыццяўляюць ахову памяшканняў Школы.
62. Да ўжывання дысцыплінарнага спагнання дырэктар установы адукацыі абавязаны апавясціць аднаго з законных прадстаўнікоў непаўналетняга пра магчымасць прыняцця ў адносінах да гэтага непаўналетняга дысцыплінарнага спагнання, запатрабаваць у вучня тлумачэння ў пісьмовай форме, якое мае неабходна прадставіць на працягу пяці каляндарных дзён. Пры адмове вучня даць тлумачэнні складаецца акт, які падпісваецца трыма прадстаўнікамі з ліку работнікаў установы адукацыі.
63. Адмова вучня даць тлумачэнне ў пісьмовай форме не перашкаджае прымяненню да яго меры дысцыплінарнага спагнання.
64. За кожнае дысцыплінарнае парушэнне можа быць ужыта толькі адна мера дысцыплінарнага спагнання.
65. Прымяненне адлічэння ў якасці меры дысцыплінарнага спагнання непаўналетняму дапускаецца толькі пасля апавяшчэння установай адукацыі камісіі па справах непаўналетніх Бярэзінскага раённага выканаўчага камітэта і упраўлення па адукацыі, спорту і турызме Бярэзінскага раённага выканаўчага камітэта.
66. Рашэнне пра прыняцце меры дысцыплінарнага спагнання да вучня прымаецца на падставе матэрыялаў, што ўтрымліваюць фактычныя довады здзяйснення ім дысцыплінарнага правапарушэння.
67. Дырэктар мае права па ініцыятыве вучня (законнага прадстаўніка непаўналетняга), які прыцягваецца да дысцыплінарнай адказнасці, асабіста заслухаць тлумачэнні вучня, яго заявы, скаргі.
68. Вучань можа быць прыцягнуты да дысцыплінарнай адказнасці не пазней аднаго месяца з дня выяўлення дысцыплінарнага правапарушэння (дзень, калі пра правапарушэнне стала вядома педагагічнаму работніку установы адукацыі, не лічачы часу хваробы вучня, знаходжання яго на канікулах). Дысцыплінарнае спагнанне да непаўналетняга вучня можа прымяняцца не раней чым праз сем каляндарных дзён пасля накіравання апавяшчэння аднаму з яго законных прадстаўнікоў.
69. Меры дысцыплінарнага спагнання да вучня не могуць быць прыменены пазней шасці месяцаў з дня здзяйснення дысцыплінарнага правапарушэння.
70. Рашэнне пра прымяненне меры дысцыплінарнага спагнання да вучня афармляецца загадам дырэктара установы адукацыі, у якім павінны ўтрымлівацца звесткі пра вучня, да якога прымяняецца дысцыплінарная адказнасць, пра канкрэтную дысцыплінарную правіну, форму віны (намер ці неасцярожнасць), довады віны, указанне меры дысцыплінарнага спагнання.
71. Загад дырэктара установы адукацыі пра прымяненне меры дысцыплінарнага спагнання аб'яўляецца навучэнцу пад роспіс на працягу трох каляндарных дзён.
72. У тэрмін, устаноўлены для аб'явы загаду пра прымяненне меры дысцыплінарнага спагнання, не ўваходзіць час хваробы навучэнца, знаходжанне яго на канікулах.
73.Установа адукацыі на працягу пяці каляндарных дзён з дня прыцягнення да дысцыплінарнай адказнасці непаўналетняга навучэнца інфармуе пра гэта ў пісьмовай форме аднаго з яго законных прадстаўнікоў.
74. Звесткі пра прымяненне меры дысцыплінарнага спагнання заносяцца ў асабістую справу навучэнца.
75. Рашэнне аб прымяненні меры дысцыплінарнага спагнання да навучэнца можа быць абскарджана самім вучнем, адлічаным з установы адукацыі; законнымі прадстаўнікамі непаўналетняга навучэнца ў вышэйшую арганізацыю ці суд на працягу аднаго месяца.
76. З навучэнца здымаецца дысцілінарнае спагнанне, калі на працягу года ён паўторна не прыцягваўся да дысціплінарнай адказнасці. Пры гэтым дысцыплінарнае спагнанне здымаецца аўтаматычна без выдання загаду.
77. Дырэктар установы адукацыі мае права зняць дысцыплінарнае спагнанне датэрмінова па ўласнай ініцыятыве ці просьбе вучня.
78. Датэрміновае зняцце дысцыплінарнага спагнання афармляецца загадам дырэктара установы адукацыі.
12. Заключныя палажэнні
79. Правілы дзейнічаюць на тэрыторыі установы адукацыі і распаўсюджваюцца на ўсе мерапрыемствы з удзелам вучняў.
80. Правілы размяшчаюцца на афіцыйным сайце установы адукацыі, вывешваюцца ў школе на бачным месцы для агульнага азнаямлення.