Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Чарговы пажар сухой расліннасці адбыўся ў Журоўцы

Дата: 24 апреля 2020 в 11:54
Автор: Шуппо Т. П.
190 просмотров

Чарговы пажар сухой расліннасці адбыўся ў Журоўцы
200 квадратных метраў выпаленай плошчы, на якой расла сухая трава – такі вынік бяспечнасці людзей пры развядзенні вогнішча ў агародзе. Пажар здарыўся днем 23 красавіка. Добра, што пацярпелых няма і агонь не дайшоў да хаты. Бывае так, што ратавальнікі, што прыехалі тушыць сухую расліннасць, бачаць яшчэ і палаючыя пабудовы. Віноўнікі ўзгарання – мясцовыя жыхары, якія спачатку распалілі вогнішча, а потым свядома выпальвалі траву навокал. Маўляў, так у двары будзе больш парадку. Пажарных выклікаў пільны аднавясковец, які не раздзяляў погляды падпальшчыкаў наконт адмысловага навядзення парадку на падворку. Зараз іх чакае пакаранне ў выглядзе штрафу.
Не паліце сухую расліннасць, паважаныя жыхары і госці раёна. Гэта надзвычай небяспечнае дзеянне, што можа прывесці да пажару дома, траўміравання людзей. Да таго ж, гэта катэгарычна забараняецца законам і вядзе да вялікіх штрафаў. Спаліць смецце можна. Тут варта выканаць нескладаныя правілы: паліць можна толькі на ўласным падворку, раскласці вогнішча трэба не бліжэй за 10 метраў ад пабудоў, пастаянна сачыць за агнем, паставіць побач вядро з вадой ці вогнетушыцель. Прыміце меры па недапушчэнні распаўсюджвання агню: акапайце вогнішча. Лепш за ўсе развесці агонь на ўскапанай зямлі. За парушэнні правілаў бяспекі пры спальванні смецця і за выпальванне сухой расліннасці ўжо прыменены меры адміністрацыйнага ўздзеяння ў адносінах да шасці грамадзян, сумы штрафаў складалі ад 1 да 10 базавых велічынь (ад 27 да 270 рублеў). Максімальная ж сума па законе можа дасягаць 40 базавых велічынь. На сённяшні дзень гэта 1080 рублеў. Вырашайце самі, ці гатовыя вы аддаць такія грошы і рызыкаваць маёмасцю і здароўем дзеля таго, каб навесці парадак на зямлі пры дапамозе агню.
Вольга Данэйка, інспектар прапаганды Бярэзінскага РАНС

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.