Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Чаму выхадная і святочныя дні рэдка абыходзяцца без надзвычайных здарэнняў?

Дата: 30 июня 2021 в 10:24
Автор: Шуппо Т. П.
100 просмотров

Пажары ў лазнях, утапленні, апекі пры карыстанні мангалам і спальванні смецця… Большасць падобных здарэнняў адбываецца ў выхадныя дні і падчас святочных дзён. Чаму так? Магчыма, падчас адпачынку ў некаторых людзей быццам прытупляецца здаровы сэнс і інстынкт самазахавання. Да прыкладу, у чэрвені мінулага года ў весцы Косаўка 50-гадовы дачнік вырашыў прыгатаваць шашлык на мангале. У пэўны момант ён узяў бутэльку з вадой, каб паліць яе на вуглі. Але ж у бутэльцы аказаўся бензін. Вынік няўважлівасці - больш за 30 працэнтаў апекаў цела. 3 ліпеня 2020 года ў аграгарадку Паплавы 37-гадовы мужчына таксама атрымаў апекі пры растопцы мангалу. Як высветлілася, ён спрабаваў распаліць агонь пры дапамозе бензіну. У адно імгненне на мужчыне ўспыхнула кашуля, якую ён паспеў скінуць і патушыць вадой. З апекамі 9 працэнтаў цела пацярпелы быў шпіталізаваны ў Бярэзінскую раённую бальніцу. У 2021 годе менавіта ў выходныя дні гарэлі лазні і гаспадарчыя пабудовы ў весках Забалацце, Высокая Гара, Трасцянка, Любушаны, Перавоз, Вяшэўка, у горадзе Беразіно. Нярэдка пажары і выпадкі траўміравання здараюцца з-за халатнасці дачнікаў, што прыязджаюць у наш раён, каб на прыродзе адпачыць ад шумнага горада.
Служба ратавання звяртаецца да жыхароў і гасцей раёна: не забывайцеся пра меры пажарнай бяспекі падчас баўлення вольнага часу. Халатнасць у пытаннях бяспекі можа каштаваць надзвычай дорага.
Нагадаем меры, якія неабходна выконваць пры карыстанні мангалам:
- устанаўлівайце яго не менш за 2 метры ад пабудоў;
- ні ў якім разе не карыстайцеся легкаўзгаральнымі рэчывамі. У імгненне вока можа загарэцца не толькі само рэчыва, але і яго пары;
- пасля адпачынку грунтоўна затушыце вуглі вадой ці пяском.
Памятайце: вашы паводзіны становяцца прыкладам для дзяцей. Малыя часцяком паўтараюць небяспечныя дзеянні бацькоў і штогод пападаюць у бальніцы з апекамі і іншымі траўмамі.
Фота з архіву Бярэзінскага РАНС
Вольга Данэйка, інспектар прапаганды Бярэзінскага РАНС

Чаму выхадная і святочныя дні рэдка абыходзяцца без надзвычайных здарэнняў?

Пажары ў лазнях, утапленні, апекі пры карыстанні мангалам і спальванні смецця… Большасць падобных здарэнняў адбываецца ў выхадныя дні і падчас святочных дзён. Чаму так? Магчыма, падчас адпачынку ў некаторых людзей быццам прытупляецца здаровы сэнс і інстынкт самазахавання.  Да прыкладу, у чэрвені мінулага года ў весцы Косаўка 50-гадовы дачнік вырашыў прыгатаваць шашлык на мангале. У пэўны момант ён узяў бутэльку з вадой, каб паліць яе на вуглі. Але ж у бутэльцы аказаўся бензін. Вынік няўважлівасці -  больш за 30 працэнтаў апекаў цела. 3 ліпеня 2020 года ў аграгарадку Паплавы 37-гадовы мужчына таксама атрымаў апекі пры растопцы мангалу. Як высветлілася, ён спрабаваў распаліць агонь пры дапамозе бензіну. У адно імгненне на мужчыне ўспыхнула кашуля, якую ён паспеў скінуць і патушыць вадой. З апекамі 9 працэнтаў цела пацярпелы быў шпіталізаваны ў Бярэзінскую раённую бальніцу. У 2021 годе менавіта ў выходныя дні гарэлі лазні і гаспадарчыя пабудовы ў весках Забалацце, Высокая Гара, Трасцянка, Любушаны, Перавоз, Вяшэўка, у горадзе Беразіно. Нярэдка пажары і выпадкі траўміравання здараюцца з-за халатнасці дачнікаў, што прыязджаюць у наш раён, каб на прыродзе адпачыць ад шумнага горада. 

Служба ратавання звяртаецца да жыхароў і гасцей раёна: не забывайцеся пра меры пажарнай бяспекі падчас баўлення вольнага часу. Халатнасць у пытаннях бяспекі можа каштаваць надзвычай дорага.

Нагадаем меры, якія неабходна выконваць пры карыстанні мангалам:

  • устанаўлівайце яго не менш за 2 метры ад пабудоў;
  • ні ў якім разе не карыстайцеся легкаўзгаральнымі рэчывамі.  У імгненне вока можа загарэцца не толькі само рэчыва, але і яго пары;
  • пасля адпачынку грунтоўна затушыце вуглі вадой ці пяском.  

         Памятайце: вашы паводзіны становяцца прыкладам для дзяцей. Малыя часцяком паўтараюць небяспечныя дзеянні бацькоў і штогод пападаюць у бальніцы з апекамі і іншымі траўмамі.

Фота з архіву Бярэзінскага РАНС

Вольга Данэйка, інспектар прапаганды Бярэзінскага РАНС

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.