Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Давайце праверым, ці бяспечны ваш электраабагравальнік? (Бярэзінскі раён)

Дата: 15 октября 2021 в 15:09
Автор: Шуппо Т. П.
91 просмотр

На вуліцы халодна, ацяпляльны сезон даўно распачаўся, а ў сырое надвор’е так хочацца цяпла і ўтульнасці ў доме! А дасягнуць гэтага можна самымі рознымі шляхамі. Хтосьці топіць печку, хтось эксплуатуе газавы кацел, многія гаспадары выкарыстоўваюць у дадатак яшчэ і электрычныя абагравальнікі. Варта нагадаць меры бяспекі, якія неабходна выконваць, каб гэты карысны прыбор не прывеў да пажару.

         Давайце праверым, ці бяспечны ваш электраабагравальнік? (Бярэзінскі раён)

На вуліцы халодна, ацяпляльны сезон даўно распачаўся, а ў сырое надвор’е так хочацца цяпла і ўтульнасці ў доме! А дасягнуць гэтага можна самымі рознымі шляхамі. Хтосьці топіць печку, хтось эксплуатуе газавы кацел, многія гаспадары выкарыстоўваюць у дадатак яшчэ і электрычныя абагравальнікі. Варта нагадаць меры бяспекі, якія неабходна выконваць, каб гэты карысны прыбор не прывеў да пажару.

 

Па-першае, ён павінен быць толькі сертыфікаваным. Перад тым, як карыстацца прыборам, уважліва прачытайце інструкцыю. Звярніце ўвагу на час эксплуатацыі прыбора і патрабаванні да дапушчальнага току;

калі ў адну разетку падключыць адразу кампутар, абагравальнік, пыласос, то нагрузка можа апынуцца непасільнай для сеткі. Памятайце пра гэта і эксплуатуйце магутныя бытавыя прыборы па чарзе. Асабліва гэта тычыцца дамоў са старай электраправодкай. Калі пры ўключэнні таго ці іншага электрапрыбора асвятленне становіцца ледзь цямнейшым -  гэта  прыкмета таго, што сетка перагружаная. А перагрузка - прадвеснік пажару;

нельга пакідаць працуючы абагравальнік без нагляду. Ні ў якім разе не пакідайце уключаным абагравальнік на ноч;

сушыць на абагравальніках рэчы не самая лепшая ідэя, гэта можа скончыцца пажарам;  

• як і любы іншы электрапрыбор, неабходна ўсталяваць абагравальнік на адлегласці ад фіранак і мэблі;

 не дазваляйце дзецям гуляць з прыборам.

Што рабіць, калі загарэўся любы электрапрыбор?

• выклікайце ратавальнікаў па тэлефоне 101 ці 112;

• дастаньце вілку з разеткі, а калі такой магчымасці няма - абясточвайце кватэру праз электрашчыт на лесвічнай клетцы;

• спрабуйце справіцца з узгараннем самастойна да прыезду ратавальнікаў (калі полымя невялікае і вашым жыцці і здароўю нічога не пагражае) - накрыйце падпалены прыбор шчыльнай тканінай або коўдрай - так вы перакрыеце доступ паветра да агню. Паспрабуйце засыпаць полымя пяском, зямлёй, парашком.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.