Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

День матери

Дата: 16 октября 2016 в 14:53
Автор: Шуппо Т. П.
448 просмотров

Безумоўна, Дзень маці - адзін з самых трогательных святаў, таму што ўсе мы з дзяцінства і да сваіх апошніх дзён нясем ў душы адзіны і непаўторны вобраз - вобраз сваёй маці, якая ўсё зразумее, даруе, заўсёды пашкадуе і будзе самааддана любіць, нягледзячы ні на што.

Так з 10  па 17 кастрычніка  ў нашай школе прайшоў Тыдзень  Маці.

У рамках тыдня вырашалася наступная мэта: выхаванне павагі і любові да маці, праз выкананне задач:

  • фарміраванне пазітыўнага вобразу маці;
  • падтрыманне традыцыі беражлівых  адносін да жанчыны;
  • адзначыць значэнне ў нашым жыцці галоўнага чалавека – маці.

Былі праведзены наступныя мерапрыемствы:

*    Выстава малюнкаў “Мая маці”

*    Круглы стол “Для чаго патрэбны друг другу – дзіця і маці”

*    Конкурс чытальнікаў “Маціна сэрца”

*    Музыкальныя перапынкі “Няхай заўсёды будзе маці”

*    Выпуск святочнай сценгазеты “Віншую маці!”

*    Распрацоўка віншавальных паштовак “Са святам, матуля!”

*    Класная гадзіна “Пры сонцы – цепла, пры маці – добра”

*    Конкурсна-забаўляльная праграма “Даражэй за маці не знайсці”

*    Прагляд тэматычнага фільма пра мацярынства

*    Выраб падарункаў для маці

*    Конкурс пагаворак пра сям’ю

*    Напісанне пісьма павагі і любові матулям і бабулям

У гэты дзень мы ад усёй душы павіншавалі дарагіх мам з іх святам. У вачах кожнага дзіцяці можна было ўбачыць любоў і гонар засваю  маці.

Дарагія нашы любімыя мамы!

Хай святлом і дабром адклікаюцца ў душах дзяцей вашыя бясконцыя клопаты, цярпенне, любоў і адданасць!

 

Труханава Т.Г., педагог-арганізатар.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.