Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Толькі прыгрэла сонца – ужо гарыць сухая трава…

Дата: 10 апреля 2018 в 13:11
Автор: Шуппо Т. П.
503 просмотра

Першыя сапраўды цеплыя выхадныя – і ў раёне ўжо гарыць сухая трава: 8 красавіка ратавальнікі тушылі сухастой ў весках Ільінка і Брадзец Капланецкага сельсавета. Камусьці надта спатрэбілася наводзіць “парадкі” ў Вялікдзень... Дарэчы, выпальванне сухой травы катэгарычна забаронена законам. Паследствы такіх учынкаў могуць быць вельмі цяжкімі: агонь, што ідзе па сухастоі надзвычай хутка, можа  зніштожыць цэлую веску, нярэдка атрымліваюць цяжкія апёкі людзі. Так, у Ільінцы існавала рэальная пагроза  весцы: за 50 метраў ад агню стаялі жылыя дамы. Нагадваем усім грамадзянам: дапускаецца спальванне смецця на сваім падворку, за 10 метраў ад пабудоў, пад пільным наглядам і пры наяўнасці вядра з вадой побач.  Штодзень ратавальнікі выязджаюць у рэйды і інструкціруюць грамадзян пра меры бяспекі ў вясенні пажаранебяспечны перыяд. Штрафы за парушэнні абсалютна нескладаных мер бяспекі могуць дасягаць 30 базавых велічынь (735 рублеў). Калі вы ведаеце, хто ўчыніў пажары сухой травы ў названых весках – просім паведаміць пра гэта ў службу ратавання па тэл. 5-54-47

Толькі прыгрэла сонца – ужо гарыць сухая трава…

Першыя сапраўды цеплыя выхадныя – і ў раёне ўжо гарыць сухая трава: 8 красавіка ратавальнікі тушылі сухастой ў весках Ільінка і Брадзец Капланецкага сельсавета. Камусьці надта спатрэбілася наводзіць “парадкі” ў Вялікдзень... Дарэчы, выпальванне сухой травы катэгарычна забаронена законам. Паследствы такіх учынкаў могуць быць вельмі цяжкімі: агонь, што ідзе па сухастоі надзвычай хутка, можа  зніштожыць цэлую веску, нярэдка атрымліваюць цяжкія апёкі людзі. Так, у Ільінцы існавала рэальная пагроза  весцы: за 50 метраў ад агню стаялі жылыя дамы. Нагадваем усім грамадзянам: дапускаецца спальванне смецця на сваім падворку, за 10 метраў ад пабудоў, пад пільным наглядам і пры наяўнасці вядра з вадой побач.  Штодзень ратавальнікі выязджаюць у рэйды і інструкціруюць грамадзян пра меры бяспекі ў вясенні пажаранебяспечны перыяд. Штрафы за парушэнні абсалютна нескладаных мер бяспекі могуць дасягаць 30 базавых велічынь (735 рублеў). Калі вы ведаеце, хто ўчыніў пажары сухой травы ў названых весках – просім паведаміць пра гэта ў службу ратавання па тэл. 5-54-47.

Вольга Данэйка, інспектар прапаганды Бярэзінскага РАНС  

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.