Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

“Як-небудзь потым…” – гэта не пра рамонт печкі і праводкі!

Дата: 10 мая 2019 в 14:19
Автор: Шуппо Т. П.
335 просмотров

Напярэдадні дня вялікай Перамогі ў весцы Арэшкавічы Дзмітравіцкага сельсавета здарыўся сур’езны пажар. Ноччу 8 мая тут згарэў жылы дом і сарай, яшчэ дзве сельскагаспадарчыя пабудовы пашкоджаны агнем. Цуд выратаваў жыццё трох чалавек: з-за пашкоджання электраправодкі раптам загарэлася ляпмачка, і людзі прачнуліся. На той момант ужо гарэў дах і штосьці зрабіць сваімі сіламі было немагчыма. Заставалася толькі чакаць пажарныя падраздзяленні… Самае галоўнае – людзі ўратаваліся, своечасова пакінуўшы дом. Разглядаюцца дзве прычыны пажару: расколіны дымаходу на гарышчы і няспраўнасці электраправодкі. Як высветлілася, дом быў куплены год таму назад, і новыя гаспадары добра ведалі: печ няспраўная, электраправодку трэба замяніць. Для высвятлення прычыны спатрэбіцца час, але відавочна наступнае: толькі з-за асабістай халатнасці людзі патрапілі ў бяду.
“Як-небудзь потым”, паважаныя грамадзяне, можна памяняць вокны, мэблю ці паставіць новы плот. А вось пачаць рамонт печкі, электраправодкі - гэтым трэба заняцца сёння ж! Роўна, як і купіць аўтаномны пажарны апавяшчальнік. Грэбаванне простымі і такімі важнымі парадамі ратавальнікаў, як паказвае жыццё, часта б’е надзвычай балюча.
Вольга Данэйка, інспектар прапаганды Бярэзінскага райаддзела па надзвычайных сітуацыях

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.