Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Агляд прычын пажараў у раёне

Дата: 1 сентября 2017 в 14:44
Автор: Шуппо Т. П.
368 просмотров

Агляд прычын пажараў у раёне

Ратавальнікі раёна б’юць трывогу: павялічылася колькасць пажараў. Так, у параўненні з 20 выпадкамі ўзгаранняў летась, у гэтым годзе іх адбылося 24 (па стане на 1 верасня). Прычыны – даволі банальныя, і крыюцца яны найперш у няўважлівасці саміх людзей да стану бяспекі ўласнага жылля. Па-ранейшаму “рэйтынг пажарнай небяспекі” ўзначальваюць печкі. Вінаватыя, зразумела, не ацяпляльныя прыборы, а іх гаспадары: так, па прычыне няправільнай эксплуатацыі печаў людзьмі адбылося 8 пажараў. Перакальванне печкі, пакінутыя на гарачай печцы рэчы, незарамантаваныя расколіны дымаходаў, выкарыстанне “сэндвіч-труб” замест дымаходаў з чырвонай цэглы… Прыклады халатных адносінаў людзей да уласнай бяспекі можна працягваць.
На другім месцы ў сумным рэйтынгу - парушэнні правілаў эксплуатацыі электрасетак – 5 пажараў. Не паўтарайце памылак іншых людзей, ніколі не думайце: “са мною такога не здарыцца!”. З гадамі і жалеза знашваецца, а што гаварыць пра праводку, якая эксплуатуецца пастаянна! Раней у дамах з электраабсталявання былі ў асноўным халадзільнік, тэлевізар ды лямпачкі накальвання. Паглядзіце, што мы маем зараз: пральныя машыны, пыласосы, мультываркі, бойлеры. Даўнейшая праводка проста не вытрымлівае такой нагрузкі, і яе трэба тэрмінова замяніць! Тымі самымі “званочкамі”, што падштурхнуць вас адрамантаваць ці замяніць электраправодку, з’яўляюцца: парушаная ізаляцыя праводкі, немагчымасць уключыць адначасова некалькі магутных бытавых прыбораў, “жучкі” замест аўтаматычных засцерагальнікаў у лічыльніку, незаізаляваныя скруткі праводкі…
Сапраўднай бядой у гэтым годзе сталі і падпалы – іх адбылося чатыры. Прычым наўмысна шкодзілі жылле не толькі староннія нядобразычліўцы, але і самі гаспадары… Што сказаць для папярэджвання такіх здарэнняў? Трымайце эмоцыі пад кантролем ды старайцеся быць у добрых адносінах з людзьмі…
З-за неасцярожнага абыходжання з агнем (часцей гэта курэнне і пакіданне без нагляду кастроў) адбыліся 3 пажары, на долі іншых прычын - яшчэ 4 узгаранні.
Думаеце, што гараць дамы, бані, сараі толькі ў выпівох і людзей асацыяльнага ладу жыцця? Нічога падобнага! Знакаміты чалавечы фактар - элементарная няўважлівасць, халатнасць пры абыходжанні з агнем - прыводзіць да бяды ў розных сем’ях. Таму не будзьце занадта самаўпэўненымі і забудзьце выраз “гэта са мной ніколі не здарыцца!”.
Выратавальнікі нагадваюць: пры пажары тэлефануйце на нумарах 101 ці 112; першай справай ратуйце сябе і родных, а не грошы і маёмасць; выходзіць з дому можна і праз вокны - калі гэта першы або другі паверх і нельга выйсці праз дзверы; невялікае полымя тушыце вадай, пяском, пральным парашком, а найлепш – накіньце на агонь тоўстую куртку, коўдру, пакрывала, а тады ўжо бяжыце за вадой. Ніколі не пакідайце малых дзяцей без нагляду: колькі ні вучы дзіця, але калі дарослыя кінулі на відным месцы запалкі, рана ці позна дзіця зацікавіцца прынцыпам іх дзеяння…
І апошняе: самыя страшныя пажары – начныя. Яны часцей за ўсе заканчваюцца гібеллю людзей у агні. Выратуе ў гэтым выпадку аўтаномны пажарны апавяшчальнік. Малейшае задымленне – і апавяшчальнік пішчыць на увесь дом, каб разбудзіць вас! Гэты танны прыбор прадаецца ў многіх магазінах, працуе ад батарэйкі.

Вольга Данэйка, інспектар прапаганды Бярэзінскага РАНС

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.